9 траўня 2024, Чацвер, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ цікавіцца дзейнасцю «Беларускага дома ў Варшаве»

3
КДБ цікавіцца дзейнасцю «Беларускага дома ў Варшаве»

Супрацоўнік спецслужбы спрабаваў даведацца ў гарадзенскага актывіста аб планах сустаршынi «Беларускага дома ў Варшаве» Алеся Зарэмбюка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына».

Актывісту арганізацыі Алегу Пронскаму патэлефанаваў чалавек, які не прадставіўся, але сказаў, што ён з Гарадзенскага КДБ і прапанаваў пагаварыць. Ускоснай прычынай сустрэчы стала аварыя, якая адбылася незадоўга да гэтага. Аўтамабіль жонкі супрацоўніка КДБ, якая была вінаватай у ДТЗ, зачапіў аўто жонкі актывіста.

Сустрэча адбылася 1 красавіка прыкладна а 18:30.

Пасля высвятлення сітуацыі з аўтамабільным інцыдэнтам, паміж грамадскім актывістам і супрацоўнікам, які не прадставіўся, адбылася «неафіцыйная» гутарка. Апошні задаваў пытанні аб паездках у Польшчу і аб планах сустаршынi «Беларускага дома ў Варшаве» Алеся Зарэмбюка. Не атрымаўшы патрэбных адказаў ад Алега Пронскага, супрацоўнік КДБ стаў пагражаць яму «праблемамі на працы».

На гэтым «размова» скончылася.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках