9 траўня 2024, Чацвер, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шалёная ліса напала на траіх гомельцаў

7
Шалёная ліса напала на траіх гомельцаў

У Гомелі не на жарт перапалохала многіх ліса, якая, як высветлілася пазней, была хворай на шаленства.

Падзеі развіваліся ў мікрараёне новабудоўляў Навабеліцкага раёна Гомеля. Гараджанка, якая накіроўвалася ў паліклініку, спачатку не ўстрывожылася. Ці мала што, побач лес. Аднак жывёліна, убачыўшы чалавека, кінулася не ад яго, а да яго, паведамляе "СБ Беларусь Сегодня".

Што было далей, распавядаюць у гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі:

- Дама здолела адбіцца ад лісы сумачкай. Але звер паспеў яе падрапаць.

Праз час па той жа сцежцы ў горад накіроўваўся ўжо іншы жыхар мікрараёна. Ліса, стаіўшыся непадалёк, накінулася і на яго, пакінуўшы сляды на целе. Абодва пацярпелыя адразу звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Сігнал паступіў у гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Службу адлову адправілі ў наваколлі, дзе была заўважаная ліса. А да таго часу выявіўся яшчэ адзін пацярпелы.

Загадчыца аддзела эпідэміялогіі цэнтра Людміла Рэзнікава ўдакладняе далейшы ход падзей:

- Жывёліну злавілі. Высветлілася, што ліса хворая на шаленства. Усім пацярпелым прызначаны курс лячэння. Дарэчы, нядаўна падобны выпадак адбыўся ў вёсцы Мядведаў Светлагорскага раёна, дзе шалёны воўк пакусаў траіх вяскоўцаў. Цяпер усе яны праходзяць курс вакцынацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках