8 траўня 2024, Серада, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандытары вырабілі шакаладную копію Бенедыкта Камбербэтча

Cтатуя вышынёй 1,8 метра вырабленая з сапраўднага бэльгійскага малочнага шакаладу і важыць 40 кілаграм.

Брытанскія кандытары наважылі парадаваць прыхільнікаў вядомага актора Бенедыкта Камбэрбэтча і прэзентавалі ім яго шакаладную копію, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на UKTV.

Кандытары выдаткавалі больш за 250 гадзін на стварэнне свайго шэдэўра, расплавілі пры гэтым блізу 500 плітак шакаладу. У Англіі прынята напярэдадні свята Вялікадня ладзіць шакаладныя фэсты і вырабляць салодкія скульптуры на розную тэматыку. Ініцыятыву зляпіць шакаладнага Камбэрбэтча прапанавала тэлекампанія UKTV.

Фота: hollywoodreporter.com, telegraph.co.uk, ign.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках