9 траўня 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі эсмінец увойдзе ў Чорнае мора

Амерыканскі эсмінец увойдзе ў Чорнае мора

Карабель будзе выконваць дапаможныя задачы падчас вайсковых вучэнняў "Атлантычная рашучасць".

3 красавіка эсмінец ВМС ЗША Jason Dunham увойдзе ў акваторыю Чорнага мора, паведамляе ТАСС.

"Прысутнасць карабля ў Чорным моры дэманструе прыхільнасць ЗША да партнёрскіх стасункаў з хаўруснікамі, а таксама ўмацаванне міру і стабільнасць у рэгіёне", - падкрэсліваецца ў заяве VI флоту амерыканскіх вайсковых марскіх сіл.

У сакавіку ў Чорнае мора ўвайшлі шэсць вайсковых караблёў NATO. Яны знаходзіліся там на запрашэнне ўрадаў Румыніі, Балгарыі ды Турцыі для правядзення планавых манеўраў і заходаў у парты гэтых трох дзяржаў. У склад групы ўваходзілі амерыканскі крэйсер Vicksburg, чатыры фрэгаты - турэцкі Turgut Reis, італійскі Aliseo, канадскі Fredericton і румынская Regina Maria і нямецкі карабель лагістычнай падтрымкі танкер Spessart.

Нагадаем, згодна з канвенцыяй Монтрэ вайсковыя караблі нечарнаморскіх дзяржаў не могуць знаходзіцца ў Чорным моры даўжэй за 21 день.

Фота: blackseanews.net

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках