4 траўня 2024, Субота, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбэргіса-малодшага віншуюць з перамогай на выбарах лідара кансерватараў

Ландсбэргіса-малодшага віншуюць з перамогай на выбарах лідара кансерватараў
ФОТА: ALFA.LT

У нядзелю скончылася галасаванне на выбарах лідара партыі Звяз Айчына - Хрысціянскія дэмакраты Літвы.

На выбарах відавочна ў лідарах 33-гадовы Габрыэлюс Ландсбэргіс.

Унука першага старшыні гэтай партыі Вітаўтаса Ландсбэргіса з ягонай перамогай ужо павіншавала Ірэна Дэгутэнэ, якая была галоўнай ягонай канкурэнткай, піша DELFI.

Усяго ў выбарах бралі ўдзел шэсць кандыдатаў: Ірэна Дэгутэнэ, Габрыелюс Ландсбэргіс, Мантас Адаменас, Юргіс Разма, Лайма Андрыкене, Эмануэліс Зінгерыс.

Найбольш рэальнымі прэтэндэнтамі на пасаду старшыні партыі былі І.Дэгутэне і Г.Ландсбэргіс, які заслужыў сімпатыі цяперашняга старшыні Андруса Кубілюса і ягоных прыхільнікаў.

На выбарах лідара партыі галасавалі 9124 сябра партыі, актыўнасць на выбарах перавысіла 50%.

Тэрмін паўнамоцтваў старшыні партыі - 2 гады.

Як сцвярджаў палітолаг Мажвідас Ястрамскіс, выбар паміж І.Дэгутэнэ і Г.Ландсбэргісам кажа пра тое, ці будуць спрабаваць мабілізаваць цяперашніх выбарцаў ці ж прыцягваць новых.

Старшыня партыі выбіраецца наўпроставым галасаваннем ўсіх чальцоў партыі. Выбары адбыліся, калі ў іх узялі ўдзел не менш за палову ўсіх партыйцаў.

Усяго ў ЗА-ХДЛ уваходзіць 16 000 сяброў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках