5 траўня 2024, Нядзеля, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple пабудуе ў Кітаі сонечныя электрастанцыі

2
Apple пабудуе ў Кітаі сонечныя электрастанцыі

Амерыканская кампанія Apple абвясціла аб пачатку будаўніцтва сонечных электрастанцый у Кітаі.

Як адзначае Naked Science са спасылкай на «Жэньмінь жыбао», кампанія Apple запусціла праект для стварэння двух сонечных электрастанцый на тэрыторыі кітайскіх паветаў Хун’юань і Жаэргай. Адлегласць паміж імі складзе блізу 85 км. Сонечныя электрастанцыі будуць вырабляць 80 млн кВт/г чыстай энэргіі ў год, што дасць магчымасць забяспечыць святлом прыблізна 61.000 дамоў, паведамляе УНІАН.

Таксама Apple плануе ў перспектыве перавесці ўсю сваю вытворчасць у Кітаі на сонечную электраэнэргію.

Паводле паведамлення, партнёрамі амерыканскай кампаніі будуць карпарацыя SunPower і чатыры прадпрыемствы КНР. Тэхналогія электрастанцый будзе заснаваная на выкарыстанні парабалічных люстэркаў, якія адлюстроўваюць сонечнае святло на спецыяльныя элементы SunPower Maxeon.

Плануецца, што гэты праект Apple будзе цалкам гатовы ў чацвёртым квартале 2015 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках