5 траўня 2024, Нядзеля, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможца выбараў у Фінляндыі падтрымлівае санкцыі супраць Расеі

Пераможца выбараў у Фінляндыі падтрымлівае санкцыі супраць Расеі
ФОТА: EPA

Лідар ліберальнай партыі, якая перамагла на выбарах у Фінляндыі, Юха Сіпіля падтрымлівае санкцыі супраць РФ.

"Нашая палітыка ў дачыненні да Расеі не зменіцца", - цытуе карэспандэнт DW у Хельсінкі словы лідара партыі "Цэнтр", які ў панядзелак, 20 красавіка, пачне кансультацыі аб фармаванні новай урадавай кааліцыі.

Акрамя таго, найбольш магчымы будучы прэм'ер-міністр заявіў пра сваё жаданне больш шчыльна супрацоўнічаць з NATO.

Перамога Юха Сіпіля на парламенцкіх выбарах у Фінляндыі была канчаткова зафіксаваная ўночы 20 красавіка, пасля таго як былі апрацаваныя ўсе бюлетэні. Цэнтрысты заручыліся падтрымкай 21,1 адсотка выбарцаў (і атрымаюць 49 з 200 месцаў у парламенце). Гэта дазволіла апазіцыі абыйсці кіроўную дагэтуль Нацыянальную кааліцыйнага партыю цяперашняга прэм'ера Аляксандэра Стуба (18,2%, 37 месцаў).

Трэцяе месца ў выбарчай гонцы з 17,6% галасоў - у правапапулісцкай партыі "Сапраўдныя фіны" (якія, аднак, атрымліваюць на адзін мандат больш, чым Нацыянальная кааліцыйная партыя - 38). Яны, а таксама Сацыял-дэмакратычная партыя (34 месцы), якая атрымала падтрымку 16,5 адсотка выбарцаў, хутчэй за ўсё, і ўвойдуць у новую ўрадавую кааліцыю. А Юха Сіпіля, відавочна, узначаліць новы ўрад Фінляндыі, адзначае агенцтва dpa.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках