26 красавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Аўстраліі выпіў куфаль піва за 7 секунд

14

Відэа з палітыкам набрала больш за 100 тысяч праглядаў у Facebook

Кіраўнік урада Аўстраліі Тоні Эбат здолеў выпіць пінту піва (блізу 0,57 літра) за сем секунд.

Пра гэта паведамляе The Australian Women's Weekly. За два дні з моманту публікацыі відэа з палітыкам набрала больш за 100 тысяч праглядаў у Facebook.

18 красавіка прэм'ер-міністр краіны адпачываў у адным з бараў Сіднэя, дзе адзначалі перамогу гульцы рэгбійнага клуба UTS Bats. Убачыўшы палітыка, трэнер каманды Сайман Кэрадус (Simon Carrodus) запрасіў Эбата выпіць з гульцамі па бутэльцы піва. «Я падышоў да Тоні і пацікавіўся, ці не адмовіцца ён выпіць з намі», - распавёў Кэрадус, піша Lenta.ru.

Пасля гэтага прэм'ер-міністр краіны выступіў з кароткай прамовай перад гульцамі, а затым нагбом выпіў куфаль піва.

#EXCLUSIVE FOOTAGE: We've just seen Prime Minister Tony Abbott pull a Bob Hawke and skoll his beer at a Sydney pub. Here...

Posted by The Australian Women's Weekly on 18 kwietnia 2015

Эбат прыняў прысягу ў якасці 28-га прэм'ер-міністра Аўстраліі ў 2013 годзе. Раней палітык працаваў міністрам аховы здароўя і міністрам занятасці, працоўных дачыненняў і малога бізнэсу.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі аўстралійскія палітыкі паказваюць сваё ўменне піць. Сярод іх, былы прэм'ер-міністр краіны Робэрт Хоўк падчас навучання ў каледжы здолеў выпіць два куфлі піва за 11 секунд. Пазней ён не аднойчы ўдзельнічаў у такіх імправізаваных спаборніцтвах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках