26 красавiка 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Празе разважылі, што месца Пуціна - у Гаазе

6

Удзельнікі «Пражскага Майдана» ў нядзелю 19 красавіка ў рамках акцыі «Мастацтва супраць вайны» скандавалі лозунг «Месца Пуціна ў Гаазе».

Чарговы так званы «вялікай Майдан», які арганізавалі ўдзельнікі грамадскага аб'яднання "Пражскі Майдан», прымеркавалі да канцэрту ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы». 19 красавіка Святаслаў Вакарчук з гуртом выступіў у Празе. Акцыя адбылася пад лозунгам «Мастацтва супраць вайны», перадае Радыё Свабода.

Кароткі тэатральны выступ - разынка акцыі, падрыхтаваная ўдзельнікамі, - распавяла гледачам, як рэжым былога ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча падштурхнуў Украіну да Рэвалюцыі годнасці, і як падзеі развіваліся далей, у тым ліку - як Крэмль анэксаваў Крым і справакаваў канфлікт на ўсходзе Украіны.

У ролі Украіны была 17-гадовая чэшская вучаніца гімназіі Зузана Валавая, якая была ініцыятарам дня галадоўкі 20 лютага ў падтрымку Надзеі Саўчанкі. Іншым галоўным героем тэатральнай дзей быў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін - дакладней, актор у масцы расейскага лідара.

Са слоў пражскай актывісткі, якая з'яўляецца аўтарам ідэі спектакля, Кацярыны Скрыпнік, менавіта маска Пуціна і натхніла яе на пастаноўку аматарскага выступу.

«У нас была маска Пуціна, у нас была выдатная ідэя паказаць Пуціна, як постаць, з якой смяюцца людзі. Таму што пры дапамозе смеху можна многае перамагчы.... У рамках выступу мы б хацелі паказаць тое, што мы хочам у будучыні для нашай краіны, а менавіта: свабоду, ўз'яднанне з Крымам і Пуціна ў Гаазе», - сказала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках