27 красавiка 2024, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даведаліся, чаму людзі вераць у лёс

4
Навукоўцы даведаліся, чаму людзі вераць у лёс

Локус кантролю - схільнасць чалавека прыпісваць свае поспехі і няўдачы ўнутраным альбо вонкавым фактарам.

Так, калі чалавек адчувае, што здольны кантраляваць падзеі, што адбываюцца ў ягоным жыцці, то ў яго ўнутраны локус кантролю. А той, хто ўважае, быццам ягоным жыццём кіруюць вонкавыя сілы, мае вонкавы локус кантролю, распавядае The Daily Mail.

Раней навукоўцы высветлілі: жанчыны валодаюць вонкавым локусам кантролю часцей, чым мужчыны. Псіхолагі з Універсітэта Суёнсі выказалі здагадку, што ўся справа ў гармонах. Згодна з папярэднім даследаваннем, у адносінах даўжыні ўказальнага пальца да даўжыні безназоўнага можна меркаваць аб ступені ўздзеяння тэстастэрону на плод ва ўлонні маці. Чым меншыя суадносіны, тым больш мужчынскіх гармонаў паўплывала на плод, піша amic.ru.

Спецыялісты вымералі гэтыя суадносіны ва ўдзельнікаў новага даследавання. З дапамогай тэсту навукоўцы вызначылі, вонкавым або ўнутраным быў локус кантролю ў добраахвотнікаў. Выявілася, жанчыны з меншымі суадносінамі ў асноўным мелі ўнутраны локус кантролю. Дарэчы, унутраны локус кантролю звязаны з дэпрэсіяй і стрэсам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках