27 красавiка 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне створаць Сілы спецыяльных аперацый

1
Ва Украіне створаць Сілы спецыяльных аперацый

Пры Мінабароны Украіны створаць асобную структуру паводле амерыканскага ўзору.

У Генштабе падтрымалі ідэю стварэння асобнай структуры Сіл спецыяльных аперацый (ССА), падпарадкаванай Мінабароны Украіны. Аб гэтым сказаў начальнік Управы спецыяльных аперацый Генштаба Сяргей Крыванос падчас прэс-канферэнцыі, паведамляе УНП.

"Я падтрымліваю ідэю, што Сілы спецаперацый - гэта частка інфармацыйна-псіхалагічных аперацый і сілы армейскага спецназа ў складзе Узброеных сіл", - падкрэсліў Крыванос, падтрымаўшы ініцыятыву няўрадавай арганізацыі Цэнтра абаронных рэформаў у канцэпцыі стварэння Сіл спецаперацый паводле амерыканскага ўзору.

"Мы мяркуем, што не варта прыдумляць новую мадэль, а, улічваючы абмежаванасць часу і фінансавання, браць найлепшае з досведу іншых краін", - дадаў ён.

Прадстаўнік Генштаба адзначыў неадкладнасць стварэння ССА ў гэтых варунках.

"У нас цэйтнот у часе, таму трэба як мага хутчэй пачынаць стварэнне Сіл спецыяльных аперацый і не займацца балбатнёй, а канкрэтнымі дзеяннямі", - дадаў Крыванос.

Паводле ягоных слоў, праца ў правядзенні спецаперацый цяпер вядзецца, але ёсць "пэўнае несупадзенне поглядаў на канчатковы вынік", таму трэба спрасціць шлях стварэння ССА.

Экспэрты адзначаюць, што ССА - гэта не спецназ, а інтэлектуальная структура, якая абыдзецца ў 30-70 мільёнаў даляраў.

Як паведамлялася, сёння ў Львоўскай вобласці стартавалі ўкраінска-амерыканскія вучэнні, у якіх возьмуць удзел 900 украінскіх вайскоўцаў і 290 амерыканскіх дэсантнікаў.

Сілы спецыяльных аперацый ЗША - актыўны і рэзервовы кампаненты войскаў спецыяльнага прызначэння, якія аб'ядноўваюцца пад камандаваннем Камандавання Сіл Спецыяльных Аперацый ЗША для выканання разнастайных спецыяльных аперацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках