26 красавiка 2024, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катарцы павіншавалі з днём нараджэння Шарапаву, выкарыстаўшы фота Азаранкі

12

Федэрацыя тэніса Катара ў сваім «Твітэры» павіншавала расейнку Марыю Шарапаву з прамінулым днём нараджэння 19 красавіка.

Праўда, пад тэкстам віншавання была змешчаная фатаграфія найлепшай беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі, паведамляе «Прессбол».

«З прамінулым днём нараджэння двухразовую чэмпіёнку Qatar Total Open Марыю Шарапаву! Усяго найлепшага», - гаварылася ў паведамленні, да якога была прымацаваная выява іншай двухразовай чэмпіёнкі турніру WTA ў Досе Вікторыі Азаранкі з лагатыпам QTF і надпісам «Happy Birthday Maria Sharapova».

Пазней запіс быў выдалены.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках