29 красавiка 2024, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унікальны брыльянт вагой 100 карат прададзены за $22 мільёны

13

Белы брыльянт вагой больш за 100 карат у так званай смарагдавай агранцы прададзены на таргах аўкцыённага дома Sotheby's у Нью-Ёрку за 22,1 мільёна даляраў.

У паведамленні Sotheby's гаворыцца, што гэты «бездакорны» брыльянт з'яўляецца вельмі рэдкім «шэдэўрам мастацтва і майстэрства і цудам прыроды». Звесткі аб пакупніку брыльянта не паведамляюцца, паведамляе РІА "Новости".

ФОТА: AP

Гэта не першы выпадак, калі белы брыльянт пайшоў з малатка за некалькі дзесяткаў мільёнаў даляраў. У 2013 годзе на таргах Sotheby's у Ганконгу 118-каратны авальны белы брыльянт быў прададзены за 40,6 мільёна. Паводле звестак аўкцыённага дома, самым дарагім уважаецца ружовы брыльянт у 24,78 карат, прададзены ў Жэневе ў 2014 годзе за 46,2 мільёна.

ФОТА: AP

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках