19 траўня 2024, Нядзеля, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама гатовы ўзяць удзел у працы «нармандскай чацвёркі»

2
Абама гатовы ўзяць удзел у працы «нармандскай чацвёркі»

Цяпер у «Нармандскай чацвёркі» ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны ўваходзяць Украіна, Расея, Францыя, Нямеччына.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама гатовы ўзяць удзел у працы «нармандскай чацвёркі» ў выпадку атрымання адпаведнага запрашэння. Пра гэта сказаў амерыканскі амбасадар у Маскве Джон Тэфт, паведамляе «Эхо Москвы».

«Я думаю, што калі б яго запрасілі, то ён бы з радасцю пагадзіўся ўдзельнічаць у гэтым працэсе», - сказаў амбасадар у эфіры радыёстанцыі.

Тэфт адзначыў, што не мае прамой інфармацыі ад Абамы з нагоды стаўлення амерыканскага прэзідэнта да магчымасці ўдзелу ў працы «нармандскага фармату», аднак выказаў меркаванне, што ён паставіўся б да гэтага станоўча. «Я з ім пра гэта не гаварыў, але мне здаецца, што гэта так», - сказаў Тэфт.

Нагадаем, раней «Нармандская чацвёрка» заклікала спыніць баявыя дзеянні і адвесці цяжкае ўзбраенне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках