13 траўня 2024, панядзелак, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя зноў адмовілася перадаваць Расеі «Містралі»

Францыя зноў адмовілася перадаваць Расеі «Містралі»

Пакуль варункі для пастаўкі Расеі гелікаптэраносца «Містраль» не склаліся.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд на супольнай з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам прэс-канферэнцыі, паведамляе ТАСС.

Першы такі карабель, які атрымаў назву "Уладзівасток", быў спушчаны на ваду ў кастрычніку 2013 года, і яшчэ ў лістападзе 2014-га мусіў быць перададзены ВМФ Расеі.

У апошні момант Парыж на няпэўны тэрмін прыпыніў перадачу гелікаптэраносца расейскай старане, матываваўшы сваю пастанову сітуацыяй ва Украіне.

Першапачаткова планавалася, што другі карабель - "Севастопаль" - будзе перададзены расейскай старане ў другой палове 2015 года, аднак як і ў выпадку з першым караблём, пастанова аб яго пастаўцы пакуль замарожаная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках