17 траўня 2024, Пятніца, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Беларусь і Казахстан «разумеюць» анэксію Крыма

30
Лаўроў: Беларусь і Казахстан «разумеюць» анэксію Крыма

Сяргей Лаўроў далей адмаўляе якія-небудзь непаразуменні ці супярэчнасці ў стасунках з "хаўруснікамі".

Беларусь і Казахстан "разумеюць" анэксію Крыма Расеяй, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў падчас інтэрв'ю расейскім радыёстанцыям, піша АФН.

"Нашы суседзі гэта разумеюць, важуся вас запэўніць", - сказаў Лаўроў, рэагуючы на выказванне журналіста пра тое, што ўлады суседніх краін занэрваваліся пасля анэксіі Крыма, бо ў іх жыве дастатковая колькасць расейцаў і гэта таксама можа пацягнуць за сабой падобныя да Крыма наступствы.

Лаўроў працягнуў адмаўленне якія-небудзь непаразуменняў ці супярэчнасцяў у стасунках з хаўруснікамі, адказваючы і на пытанне аб адсутнасці Лукашэнкі ў Маскве на парадзе 9 траўня.

"Не, я такога адчування не маю", - заявіў ён, адказваючы на пытанне, ці мае ён адчуванне, што Лукашэнка "прамяняў нас на дараванне Еўропы".

"На гэтую тэму ўжо выказаліся ў адміністрацыі прэзідэнта, і Аляксандр Рыгоравіч будзе тут 8 траўня, возьме ўдзел у сэрыі мерапрыемстваў, якія запланаваныя на гэты дзень, затым ён паедзе, як ён сам абвясціў, прымаць парад у сябе", - сказаў Лаўроў.

Ён таксама паведаміў, што "беларускія вайскоўцы разам з вайскоўцамі цэлага шэрагу іншых краін, якія не толькі краін СНД, будуць удзельнічаць у парадзе 9 траўня".

У сваю чаргу, як паведамляе "Інтэрфакс", удзел у парадзе ў Менску 9 траўня возьмуць больш за 300 расейскіх вайскоўцаў і блізу 30 адзінак найноўшай баявой тэхнікі.

Танкі Т-90, баявыя машыны пяхоты (БМП-3), БТР-82А, лёгкабраняваныя аўтамабілі "Тыгры", самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С19 "Мста" пройдуць у складзе механізаваных калон па галоўнай плошчы Менска, інфармуе Мінабароны РФ.

"Таксама ў вайсковым парадзе возьме ўдзел авіягрупа ўдарных знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34", - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках