15 траўня 2024, Серада, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса пасадзілі на 2 гады за сэлфі ў аголеным выглядзе

16
Беларуса пасадзілі на 2 гады за сэлфі ў аголеным выглядзе

Суд беларускага горада Баранавічы пакараў двума гадамі пазбаўлення волі 27-гадовага Алега, які выклаў у сацыяльныя сеткі ўласнае фота галышом.

Здымкі на старонцы Алега "Укантакце" выявіла спецпадраздзяленне МУС, занятае кантролем забеспячэння законнасці ў сетцы інтэрнэт, паведамляе BBC.

Маладзён заявіў аб супрацоўніцтве са следствам і патлумачыў пракурору, што адкрыты здымак зрабіў на свой мабільны тэлефон і размясціў з мэтай спадабацца дзяўчыне.

У крымінальнай справе, зрэшты, фігуруюць яшчэ тры эпізоды размяшчэння ў сацыяльнай сетцы "парнаграфічных матэрыялаў": відэаролікаў, фота і фільмаў, якія Алег капіяваў са старонак іншых карыстальнікаў.

"Пакаранне прызначанае ў адпаведнасці з артыкулам 343 (частка 2) крымінальнага кодэксу Беларусі за захоўванне з мэтай рэкламавання, а таксама рэкламаванне матэрыялаў парнаграфічнага зместу", - растлумачыў суддзя Сяргей Данільчык.

У практыцы суддзі было некалькі такіх спраў, але звычайна, кажа ён, "пагарэзіўшыя ў інтэрнэце" дэманструюць раскаянне і атрымліваюць пакаранне ў выглядзе штрафу.

27-гадовы Алег, аднак, ужо прыцягваўся да адказнасці паводле згаданага крымінальнага артыкула ў 2012 годзе.

Прысуд, вынесены судом у Баранавічах 22 красавіка, можа быць абскарджаны асуджаным цягам 10 дзён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках