29 красавiка 2024, панядзелак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўнай Радзе прапаноўваюць нацыяналізаваць сетку супермаркетаў Ахметава

2
Вярхоўнай Радзе прапаноўваюць нацыяналізаваць сетку супермаркетаў Ахметава

На рэгістрацыю ў парламент Украіны паступіў законапраект аб нацыяналізацыі супермаркетаў «Бруснічка» бізнэсоўца Рыната Ахметава.

Пра гэта заявіў народны дэпутат Ігар Луцэнка, паведамляе «Карэспандэнт».

З ягоных слоў, менавіта праз лагістыку гэтых сетак ідзе ільвіная доля кантрабанды з «ЛНР», «ДНР» і анэксаванага Крыму на падкантрольныя Украіне тэрыторыі, і наадварот.

Луцэнка адзначае, гэта можа стаць першай санкцыяй эканамічнага характару.

«Наша краіна да гэтага часу санкцый не ўводзіла. Трэба пачынаць з таго, каб такім чынам абмяжоўваць дзейнасць гэтых раздробных гандлёвых сетак», - дадаў ён.

Адзначым, што Ігар Луцэнка з'яўляецца адным з аўтараў законапраекта №2689, якім прапануецца нацыяналізацыя маёмасці гандлёвай сеткі «АТБ».

У сваю чаргу, у карпарацыі «АТБ» заявілі пра намер падаць у суд на дэпутатаў-ініцыятараў нацыяналізацыі сеткі яе супермаркетаў ва Украіне.

«Карпарацыя «АТБ» будзе звяртацца ў адпаведныя міжнародныя судовыя інстанцыі з пазовамі аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, а таксама ініцыяваць пазбаўленне аўтараў дакумента дэпутацкай недатыкальнасці ва ўстаноўленым дзейным заканадаўствам парадку», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Раней паведамлялася, што РФ можа замарозіць украінскія актывы ў адказ на нацыяналізацыю маёмасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках