14 траўня 2024, aўторак, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню змянілі гены эмбрыёна чалавека

2
Навукоўцы ўпершыню змянілі гены эмбрыёна чалавека

Кітайскія навукоўцы ўпершыню мадыфікавалі геном чалавечых зародкаў.

Аб выніках вельмі спрэчных з этычнага пункту гледжання экспэрыментаў, чуткі пра якія хадзілі з сакавіка 2015 года, паведамляецца на старонках часопіса Protein & Cell. Коратка аб даследаванні расказала выданне Nature News, піша Lenta.ru.

Цзюньцзю Хуан (Junjiu Huang) з Універсітэта Сунь Ятсэна, які ўзначаліў экспэрымент, спрабуючы пазбегнуць параўнанняў з «Франкенштэйнам», узяў для доследаў нежыццяздольныя эмбрыёны, атрыманыя з мясцовых клінік планавання сям'і.

Навукоўцы выкарыстоўвалі папулярную сістэму рэдагавання геному CRISPR/Cas9 для выдалення з ДНК мутантавага гена HBB, які выклікае бэта-таласемію - цяжкае генетычнае захворванне крыві. Менавіта прадухіленне спадчынных захворванняў да нараджэння дзіцяці і ўважаецца за галоўную станоўчую мэту генетычнага рэдагавання.

Навукоўцы запусцілі ферментны комплекс CRISPR/Cas9 у 86 зігот. Праз 48 гадзін рэдагаванне павінна было закончыцца, а эмбрыёны - вырасці да васьмі клетак.

У выніку выжыў 71 зародак, генетычна пратэставаны былі 54, але толькі ў 28 рэдактар геному правільна зрабіў сваю працу, а выпраўленую версію гена захавалі ўсяго чатыры. «Каб праводзіць такія аперацыі з нармальнымі эмбрыёнамі, паспяховасць павінна набліжацца да 100 адсоткаў. Вось чаму мы спыніліся. Пакуль метад занадта неразвіты», - адзначыў Хуан.

Акрамя таго, CRISPR/Cas9 часта біў міма цэлі, рэдагуючы геном у незапланаваных адцінках. Колькасць такіх мутацый была вышэйшай, чым у працы з эмбрыёнамі мышэй або клетак дарослых людзей. Такія непрадбачаныя і патэнцыйна небяспечныя мутацыі і выклікаюць устурбаванасць навукоўцаў, якія папярэджваюць аб недасканаласці гэтага метаду.

Са слоў Хуана, ягоны артыкул адмовіліся ўзяць у Nature і Science (вядучыя навуковыя часопісы свету) менавіта праз этычныя праблемы, звязаныя з рэдагаваннем геному эмбрыёнаў чалавека. У рэдакцыях выдання адмовіліся каментаваць словы навукоўца.

На думку акадэмічнай супольнасці, рэдагаваць гены эмбрыёнаў небяспечна, бо яны перадаюць змененую ДНК наступным пакаленням і непрыкметныя, на першы погляд, наступствы «праўкі» могуць чыніць шкоду у будучыні. Акрамя таго, эфектыўная сістэма рэдагавання генаў можа трапіць у рукі тых, хто выкарыстоўвае яе ў загадзя вядома бесчалавечных мэтах.

Нарэшце, крах вынікаў кітайскай групы «падкрэслівае тое, пра што мы пісалі [у сакавіку]: такія даследаванні трэба прыпыніць і правесці шырокую дыскусію аб тым, куды ісці далей», заявіў Эдвард Ланф’ер (Edward Lanphier), прэзідэнт кампаніі Sangamo Biosciences, якая спецыялізуецца на рэдагаванні ДНК у клетках дарослых людзей.

Але Цзюньцзю Хуан не збіраецца спыняць свае экспэрыменты. Навуковец плануе зрабіць працу CRISPR/Cas9 больш прыцэльнай, уводзіць ферменты ў іншым фармаце, які дазваляе сістэме адключацца яшчэ да назапашвання небяспечных мутацый. Акрамя таго, ён хоча паспрабаваць іншыя рэдактары геному (напрыклад, TALEN), якія даюць менш непрадбачаных мутацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках