4 траўня 2024, Субота, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сацыяльнай сеткі «Вконтакте» знікнуць фільмы і музыка

19
З сацыяльнай сеткі «Вконтакте» знікнуць фільмы і музыка
Фотa: Global Look Press

З 1 траўня музыкі і фільмаў «Вконтакте» больш можа не быць.

У Расеі ўваходзяць у дзеянне папраўкі ў федэральны закон «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі». Гэта так званы пашыраны варыянт «антыпірацкага» закона, першая версія якога запрацавала яшчэ ў жніўні 2013 года, паведамляе «Дождж».

Да гэтага часу абмежаванні тычыліся толькі відэакантэнту, а з траўня яны распаўсюдзяцца на музыку, кнігі, праграмнае забеспячэнне. Пірацкімі застануцца толькі фатаграфіі і артыкулы. Сайт з пірацкім кантэнтам могуць заблакаваць назаўжды, калі за ім будуць заўважаныя неаднаразовыя парушэнні. Але спачатку сайт трапляе ў «чорны спіс». Як толькі пірацкі кантэнт з яго будзе выдалены, рэсурс разблакуюць.

Музыка з сайта «Вконтакте» можа знікнуць, калі кіраўніцтва сацыяльных сетак не развяжа пытанне з праваўладальнікамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках