26 красавiка 2024, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС папярэджвае пра «пясчаныя віхуры» пад Менскам

13

У асобных раёнах Менскай вобласці назіраюцца «пясчаныя віхуры».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Ратавальнікі рэкамендуюць жыхарам Менскай вобласці не заходзіць у пашкоджаныя будынкі падчас віхуры і пасля яе, але калі такая патрэба існуе, то варта гэта рабіць з асцярожнасцю, пераканаўшыся ў адсутнасці значных пашкоджанняў канструкцый, асяродкаў пажару, выцякання газу, разрыву электрадратоў і г.д. Ні ў якім разе нельга раскладваць вогнішчы, бо праз моцныя парыванні ветру полымя можа распаўсюдзіцца на жылыя дамы і іншыя пабудовы.

Калі вы выявіце насоўванне «пылавой» або «пясчанай віхуры», варта шчыльна зачыніць дзверы і вокны, а таксама паддашкавыя люкі і вентыляцыйныя адтуліны і ні ў якім разе не адпускаць дзяцей на двор. Не пакідайце свае аўтамабілі паблізу старых будынкаў і пад дрэвамі, абыходзьце хісткія пабудовы і дамы з няўстойлівым дахам. Унікайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў). Кіроўцам не варта выкідваць недакуркі ў вокны аўтамабіляў.

Фота: mchs.gov.by
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках