8 траўня 2024, Серада, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO пашырыць корпус «Паўночны ўсход» у Польшчу

NATO пашырыць корпус «Паўночны ўсход» у Польшчу

Міністры абароны Нямеччыны, Польшчы і Даніі пацвердзілі планы развіцця шматнацыянальнага корпуса ў польскім Шчэціне.

Міністры абароны краін-сябраў NATO - Нямеччыны, Польшчы і Даніі пацвердзілі планы пашырэння шматнацыянальнага корпуса «Паўночны ўсход» у горадзе Шчэціне ў Польшчы.

Як адзначыла міністарка абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен падчас наведвання корпуса, цяпер там знаходзяцца «акрамя нашых польскіх, дацкіх партнёраў і нас, немцаў, прадстаўнікі яшчэ 15 краін», паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на інфармагенцтва AFP.

Са слоў міністаркі, да саміту NATO ў Варшаве налета ў корпусе павінны быць прадстаўлены вайскоўцы з больш чым 20 краін.

Фон дэр Ляен сустрэліся ў Шчэціне са сваімі калегамі з Польшчы і Даніі - Томашам Семоняком і Мікалаем Ваменам. Міністр запэўніла калегаў, што Нямеччына размесціць у Шчэціне сотню жаўнераў, што складзе чвэрць корпуса.

Як адзначыў міністр абароны Польшчы, яго краіна выступае за тое, «каб у Шчэціне былі прадстаўлены максімум хаўруснікаў Альянсу». «Польшча вельмі разлічвае на развіццё корпуса», - сказаў Семоняк. На думку Семоняка, абараназдольнасць NATO ва Усходняй Еўропе трэба ўзмацніць, а корпус павінен «стаць арганізатарам абароны ва Усходняй Еўропе».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках