26 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радыеактыўны беспілотнік даставіў прэм'еру Японіі пясок з Фукусімы

Радыеактыўны беспілотнік даставіў прэм'еру Японіі пясок з Фукусімы

Беспілотнік, які прызямліўся на дах рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Японіі Сіндзо Абэ, быў абсталяваны капсулай з пяском з прэфектуры Фукусіма.

Пра гэта паведамляе Japan Times. Адказнасць за кіраванне беспілотнікам узяў на сябе 40-гадовы мужчына, які прыйшоў у паліцыю з раскаяннем, піша Lenta.ru.

Жыхар прэфектуры Фукуі Ясуа Ямамота (Yasuo Yamamoto) распавёў следчым, што сваім учынкам ён хацеў выказаць пратэст супраць дзейнай палітыкі ўлад у дачыненні да атамнай энэргетыкі, а таксама прыцягнуць увагу да праблемы АЭС. Паводле інфармацыі выдання, ён прынёс у паліцыю аналагічную капсулу з пяском, а таксама пульт кіравання беспілотнікам.

Пясок быў накіраваны на экспэртызу, якая паказала, што ён быў узяты з прэфектуры, у якой знаходзіцца АЭС «Фукусіма-1». Ямамота арыштавалі паводле падазрэння ў наўмысным парушэнні дзейнасці прадпрыемства.

22 красавіка на дах рэзідэнцыі прэм'ера Японіі сеў невялікі беспілотны лятальны апарат, на корпус якога нанесены знак радыяцыйнай небяспекі. На беспілотніку памерам амаль 50 сантыметраў была таксама маленькая камера, бутэлька з вадой і фаер.

Да рэзідэнцыі былі сцягнутыя некалькі дзесяткаў паліцэйскіх. Падчас інцыдэнту самога прэм'ера не было ў Токіё - ён адправіўся ў Інданэзію для ўдзелу ў Азіяцка-Афрыканскім саміце.

У сакавіку 2011 года ў прэфектуры адбылася аварыя на АЭС «Фукусіма-1». Тады ў выніку землятрусу магнітудай 9,1 і цунамі выйшла з ладу сістэма астуджэння рэактараў. Праз радыяцыйнае забруджванне свае дамы давялося пакінуць 300 тысячам чалавек, якія пражывалі ў яе ваколіцах. Загінулі 15,8 тысячы чалавек, яшчэ амаль 3 тысяч жыхароў краіны ўважаюцца за прапаўшых без вестак.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках