26 красавiка 2024, Пятніца, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Украінскае войска ў наступ першым не пойдзе

7
Пятро Парашэнка: Украінскае войска ў наступ першым не пойдзе

Пятро Парашэнка назваў войска адным з самых баяздольных на сённяшні дзень.

Прэзідэнт Украіны зноў падкрэслівае, што Кіеў няўхільна выконвае Менскія дамоўленасці, "таму ў наступ украінскія УСУ першымі не пойдуць". Пра гэта ён заявіў на палігоне Шырокі Лан у Нікалаеўскай вобласці, піша "Корреспондент".

На пытанне журналістаў, ці можа ўзмацненне ўкраінскага войска даваць надзею на вызваленне Данбаса ўжо найбліжэйшым часам, прэзідэнт сказаў: "Вельмі спадзяюся, што ў хуткім часе будзем бачыць украінскія тэрыторыі вызваленымі, але яшчэ раз падкрэсліваю - Украіна няўхільна выконвае Менскія дамоўленасці, таму ў наступ ўкраінскія УСУ першымі не пойдуць".

Пятро Парашэнка адзначае, што мэтай правядзення такіх маштабных вайскова-тэхнічных вучэнняў, якія прайшлі на палігоне паблізу Мікалаеве, з'яўляецца ўмацаванне абараназдольнасці дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў прафесіяналізм і высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх прысутных на палігоне вайскоўцаў, многія з якіх з'яўляюцца мабілізаванымі. "Ільвіная дзель вайскоўцаў падпадае пад чацвёртую хвалю мабілізацыі. Паглядзіце, які высокі ўзровень быў дасягнуты за паўтара-два месяцы", - сказаў Парашэнка.

Як адзначыў прэзідэнт Украіны, вучэнні паказваюць, што за год Узброеныя сілы фактычна адрадзіліся.

"Мы рыхтуемся да абароны сваёй краіны. На тэрыторыі Украіны цяпер знаходзіцца агрэсар, вораг і мы павінны зрабіць усё магчымае на сваёй зямлі для таго, каб забяспечыць эфектыўную абарону. Тыя, хто сёння браў удзел у гэтых вучэннях, выразна прадэманстравалі высокі ўзровень. Украінскае войска сёння адное з самых баяздольных", - падкрэсліў Парашэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках