9 траўня 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Туркменістана пазбаўляюць спадарожнікавых антэн

7
Жыхароў Туркменістана пазбаўляюць спадарожнікавых антэн

Улады Туркменіі прымушаюць жыхароў здымаць іх спадарожнікавыя антэны.

Пра гэта паведаміла праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, якая мяркуе, што такі захад прыціскае правы чалавека атрымліваць і перадаваць інфармацыю ды ідэі. Арганізацыя мяркуе, што ў выніку такіх дзеянняў жыхары Туркменіі будуць ізаляваныя ад крыніц незалежнай інфармацыі ды навін яшчэ больш, перадае BBC.

"У канцы сакавіку 2015 улады горада Ашхабад выпусцілі пастанову аб дэмантажы спадарожнікавых антэн, устаноўленых жыхарамі шматпавярховых дамоў. Гэта патлумачылі "загадам зверху" і тым, што спадарожнікі псуюць выгляд горада. Улады прапанавалі людзям пераключыцца на кабельную тэлевізію ці спадарожнікавыя антэны, афіцыйна устаноўленыя ўладамі", - гаворыцца на сайце.

Некаторыя жыхары Туркменіі карысталіся спадарожнікавымі антэнамі, каб слухаць "Радыё Азатлык", якое з'яўляецца адзінай альтэрнатыўнай крыніцай навін на туркменскай мове.

Паводле звестак HRW, пасля таго як некаторыя жыхары Ашхабада адмовіліся прыбіраць спадарожнікавыя антэны, з'явіліся невядомыя, якія пачалі знішчаць антэны.

Нагадаем, раней улады Беларусі спрабавалі змагацца са спадарожнікавымі антэнамі такім жа спосабам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках