26 красавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: метэарытны дождж над Зямлёй

2

Брытанскае выданне The Daily Mail апублікавала самыя ўдалыя здымкі метэарытнага дажджу, які можна было назіраць 23 красавіка.

Метэарытная плынь Лірыд з'яўляецца абломкамі перыядычнай каметы Тэтчар C/1861 G і штогод, калі камета праходзіць блізка ад Зямлі, можна назіраць з'яву метэарытнага дажджу. Варта адзначыць, што адбываецца ён ужо больш за 2600 гадоў, піша «Корреспондент».

Згодна з інфармацыяй ABC News, уночы з 22 да 23 красавіка адбыўся пік метэарытнй плыні з максімальнай частатой іх з'яўлення на небе. Агулам жа, назіраць метэарытны дождж можна будзе аж да 25 красавіка ў залежнасці ад варункаў надвор'я.

«Паток Лірыд цалкам непрадказальны, але, магчыма, у гэтым годзе падзенне метэарытаў складзе 15-20 на гадзіну», - адзначае Біл Кук, спецыяліст цэнтра вывучэння метэарытаў NASA.

Найбольшую актыўнасць метэарытная плынь Лірыд выявіла ў 1982 годзе, калі за невялікі прамежак часу было зафіксавана блізу 90 метэарытаў на хуткасці да 48-50 км/c.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках