26 красавiка 2024, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ увяла льготы для пенсіянераў

3
БЧ увяла льготы для пенсіянераў

З пачаткам сезона агародніцтва Беларуская чыгунка ўводзіць для пенсіянераў, як і ў папярэднія гады, 50-адсоткавую зніжку на праезд.

З 1 траўня да 30 верасня, «у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ», такая зніжка будзе падавацца пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Права на зніжку маюць грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), паведамляе прэс-служба БЧ.

У электрацягніках рэгіянальных ліній бізнэс-класа (з нумараванымі месцамі) і цягніках гарадскіх ліній выдаванне 50-адсоткавай зніжкі не прадугледжанае.

Каб набыць квіток са зніжкай, пасажырам варта прад'яўляць касірам арыгіналы пенсійных пасведчанняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках