29 красавiка 2024, панядзелак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ахопленым беспарадкамі Балтыморы ўведзенае надзвычайнае становішча

1
У ахопленым беспарадкамі Балтыморы ўведзенае надзвычайнае становішча

У горадзе Балтыморы у штаце Мэрыленд 27 красавіка было ўведзенае надзвычайнае становішча і каменданцкая гадзіна ў адказ на беспарадкі.

Яны пачаліся пасля пахавання 25-гадовага афраамерыканца Фрэдзі Грэя, які памёр тыдзень таму ад траўмы хрыбетніка пасля ягонага арышту паліцыянтамі.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у панядзелак групоўкі маладых людзей закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі ў розных раёнах горада. Чатырнаццаць паліцэйскіх атрымалі траўмы, двое былі шпіталізаваныя. Пратэстоўцы разбілі адну паліцэйскую машыну і адну падпалілі. Былі абрабаваныя гандлёвы цэнтр, некалькі крам, у тым ліку, буйная аптэка. Днём мясцовыя ўлады звярнуліся з заклікам да бацькоў вярнуць дамоў сваіх непаўналетніх дзяцей, уважаючы, што значная роля ў беспарадках належыць 15-16-гадовым падлеткам-афраамерыканцам.

На дапамогу балтыморскім сілам правапарадку прыбылі блізу тысячы паліцэйскіх з найбліжэйшых гарадоў. Падвышаная ступень гатоўнасці часцей нацыянальнай гвардыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні губернатара, які заяўляе, што не пацерпіць актаў гвалту і вандалізму і прыцягне да суду правапарушальнікаў. Паліцыя гатовая ўжыць супраць хуліганскага натоўпу слёзатачывы газ. Затрыманыя больш за два дзесяткі чалавек. Да вечара мэр горада абвясціў аб увядзенні каменданцкай гадзіны, якая будзе доўжыцца цягам тыдня з дзесяці вечара да пяці гадзін раніцы. Прэзідэнт Абама прапанаваў мэру горада падаць у выпадку патрэбы дапамогу з боку федэральных уладаў.

12 красавіка Грэй кінуўся бегчы ад нараду паліцыі і быў затрыманы. На відэа, знятым мабільным тэлефонам, відаць, як паліцыянты цягнуць яго ў паліцэйскі мікрааўтобус. Паліцэйскае кіраванне прызнае, што Грэю павінна была быць аказана тэрміновая дапамога на месцы затрымання. Замест гэтага ён быў дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак і толькі адтуль перавезены ў шпіталь, дзе ўпаў у кому і праз тыдзень памёр.

Шэсць работнікаў балтыморскай паліцыі адхіленыя ад службы на час правядзення расследавання. Генеральная пракуратура праводзіць сваё паралельнае дазнанне, высвятляючы, ці не парушыла паліцыя грамадзянскія правы пацярпелага. Папярэдняе следства павінна быць завершанае да пятніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках