26 красавiка 2024, Пятніца, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці перакулілася маршрутка з пасажырамі

3

«Газэль» сутыкнулася з легкавушкай, перавярнулася і зачапіла лаўку, на якой сядзелі людзі.

Аварыя здарылася позна ўвечары 27 красавіка на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Савецкай у Берасці, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Маршрутка №12, паводле папярэдняй інфармацыі, не саступіла дарогу легкавушцы «Фольксваген Гольф». Аўтамабілі сутыкнуліся, ды так, што «Газэль» перакулілася, адляцела на агароджу і зачапіла лаўку. На ёй як раз адпачывалі 20-гадовая дзяўчына з 24-гадовым хлопцам.

Пасля аварыі з рознымі траўмамі і пераломамі ў лякарні горада даставілі шэсць чалавек: трох пасажыраў маршруткі, пасажырку легкавушкі і маладую пару, якая сядзела на лаўцы. Усе жывыя.

Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка.

У БЕРАСЦІ перакулілася маршрутка з пасажырамі. ФОТА: VK.COM/BREST_CITY_IN_WHICH_I_LIVE
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках