29 красавiка 2024, панядзелак, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі міністр: Хлусня Пуціна абражае розум

2
Канадскі міністр: Хлусня Пуціна абражае розум
ФОТА: THE CANADIAN PRESS

Еўропа бачыць імкненне Расеі дыктаваць свету свае правілы і ўмовы і не прымае гэта.

Як паведамляе "Радио Свобода", пра гэта заявіў міністр грамадзянства і міграцыі Канады Крыс Аляксандр. З ягоных слоў, Кіеў можа разлічваць на падтрымку і дапамогу міжнародных партнёраў.

"Хлусня Уладзіміра Пуціна абражае розум украінскага народа, Еўропы і ўсяго свету", - заявіў ён у Кіеве на Міжнароднай канферэнцыі ў падтрымку Украіны.

Са слоў міністра, расейскі народ і ягоны лідар з'яўляюцца неад'емнымі адзін ад аднаго. "Расейцы выбралі свайго лідара - Пуціна, а разам з ім - эскалацыю і агрэсію", - дадае палітык.

З ягоных слоў, Уладзімір Пуцін пагаршае дабрабыт свайго народа і падштурхоўвае яго да паніжаных стандартаў жыцця. У той жа час, як адзначыў канадскі міністр, Украіна абрала іншы шлях развіцця. Крыс Аляксандр заявіў, што балючыя рэформы, якія часткова ўжо ўводзіць улада Украіны, "з'яўляюцца адзіным шляхам да дабрабыту".

"Мы ўсе адданыя справе дапамагчы вам гэтага дасягнуць", - рэзюмуе канадскі палітык.

28 красавіка ў Кіеве праходзіць Міжнародная канферэнцыя ў падтрымку Украіны. Мерапрыемства сабрала больш за 500 удзельнікаў з больш чым 50 краін свету. Гэта прадстаўнікі інстытутаў ЕЗ і яго дзяржаў-чальцоў, краін Вялікай Сямёркі, ААН; міжнародных арганізацый, сусветных інвестыцыйных і бізнэс-кампаній і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках