29 красавiка 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама» і «Мангол Шуудан» выступяць на мотафэсце «Хавайся ў бульбу»

«Крама» і «Мангол Шуудан» выступяць на мотафэсце «Хавайся ў бульбу»

1 і 2 траўня на базе адпачынку «Купалінка» пад Гародняй пройдзе традыцыйны мотафэст «Хавайся ў бульбу».

Гасцей фэсту чакае шырокая музычная праграма, у тым ліку канцэрты легендарнай «Крамы», спадчынніка «ляпісаў» групы Trubetskoy і культавай савецкай рок-групы «Мангол Шуудан», піша БелаПАН.

На фэсце чакаецца больш за тысячу байкераў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Нямеччыны, Эстоніі, Польшчы, Расеі ды іншых краін.

Фэст адкрыецца 1 траўня на базе адпачынку «Купалінка», а 2 траўня байкеры арганізаванай калонай праедуць вуліцамі Гародні.

Сярод байкераў будуць праведзеныя шматлікія конкурсы. Будуць працаваць атракцыёны для дзяцей.

Вечаровую праграму абодвух фэставых дзён складуць рок-канцэрты. Запланаваны выступы гуртоў Flaming Heads (Менск), BY Effect (Менск), Beach boogie band (Гародня), Nikamuza (Гародняа), «Калевала» (Масква), «Чорны абеліск» (Масква) - 1 траўня, Angle (Пінск), Nizkiz (Магілёў), «Ойра» (Рагачоў), «Крама» (Менск), Trubetskoy (Менск), «Мангол Шуудан» (Масква) - 2 траўня.

Як паведамляе «Вячэрні Гродна», 1 і 2 траўня на базу адпачынку «Купалінка» з гародзенскага аўтавакзала пусцяць дадатковыя аўтобусы, якія зробяць 3-4 рэйсы на базу адпачынку перад адкрыццём фэсту, а затым па заканчэнні праграмы адвязуць усіх назад у Гародню. Таксама дадатковыя рэйсы арганізуюць у другі дзень пасля закрыцця фэсту. Час адпраўлення аўтобусаў яшчэ ўдакладняецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках