29 красавiка 2024, панядзелак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дым ад пажару пад Чарнобылем зносіць у бок Беларусі

27
Дым ад пажару пад Чарнобылем зносіць у бок Беларусі

Шлейф дыму ад пажару ва ўкраінскай частцы Чарнобыльскай зоны зносіць на тэрыторыю Беларусі.

Аб небяспецы для Беларусі пажару на ўкраінскай частцы 30-кіламетровай чарнобыльскай зоны заявіў «Грынпіс Расеі», піша БелаПАН.

«У чарнобыльскай зоне гараць 10 тыс. гектараў лесу, тарфянікаў і палёў, - сцвярджае прыродаахоўная арганізацыя. - Адлегласць ад найбліжэйшай кропкі пажару да станцыі (саркафага) усяго 15 км. Пажар прайшоў па тарфяніку за восем кіламетраў на захад ад горада Прыпяць і можа затрымацца там надоўга, выкідваючы вялікую колькасць дыму».

«Шлейф дыму зносіць ветрам на тэрыторыю Беларусі ў бок Светлагорска, Жлобіна, Бабруйска, Магілёва. Перспектыў хуткай ліквідацыі пажару няма, магчымая вельмі буйная катастрофа з моцным другасным радыеактыўным забруджваннем велізарнай тэрыторыі», - сказаў кіраўнік лясной праграмы «Грынпіс Расеі» Аляксей Ярашэнка.

«Мяркуючы паводле прагнозу надвор'я, у найбліжэйшы час магчымы паварот шлейфу дыму бліжэй да захаду, у напрамку Менска», - паведамляе «Грынпіс Расеі».

Між тым ва ўкраінскіх СМІ фігуруе лічба 400 га - такая тэрыторыя ахопленая пажарам на тэрыторыі трох кварталаў лесу спецкамбіната «Чарнобыльская пушча». Паведамленне аб ПП паступіла ў Службу выратавання Кіеўскай вобласці неўзабаве пасля поўдня 28 красавіка. Украінскія ўлады да вечара заявілі, што ўзялі сітуацыю пад кантроль, радыяцыйны фон не змяніўся. Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк паведаміў, што гэтай самы моцны пажар у чарнобыльскай зоне з 1992 года. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў аб абгрунтаванасці версіі падпалу лесу. Ён адзначыў, што пажар бушаваў за 20 км ад ЧАЭС і за 5 км ад могільнікаў радыеактыўных адходаў.

У Менску 28 красавіка пры сухім надвор'і дзьмуў лёгкі паўднёвы вецер. Днём 29 красавіка ў сувязі з праходжаннем дажджлівага халоднага фронту ён зменіцца на паўночна-заходні.

У Гомелі - абласным цэнтры, які знаходзіцца найбліжэй да месца пажару - сёння раніцай дзьме паўднёвы вецер.

Фотa: kmu.gov.ua

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках