4 траўня 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Янукевіч: Масква - цэнтр сусвету Лукашэнкі

5
Аляксей Янукевіч: Масква - цэнтр сусвету Лукашэнкі
Аляксей Янукевіч
ФОТА: BYMEDIA.NET

Лукашэнка ўспрымае Расею як адзінага хаўрусніка, які можа забяспечыць яму захаванне ўлады.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракаментаваў «Радыё Свабода» заявы Аляксандра Лукашэнкі «Мы - частка рускага свету», «Мы паедзем у Маскву і пакажам, што мы - рускі свет», «Рускія людзі шмат уклалі ў тое, каб у нас была нацыянальная культура», якія прагучалі падчас паслання дыктатара беларускаму народу і «парламенту».

«Такія заявы Аляксандра Лукашэнкі гучаць не першы раз. Фактычна, гэта працяг тэзіса «беларусы - гэта тыя ж расейцы, толькі са знакам якасці». На жаль, Аляксандр Лукашэнка разважае ў кантэксце Масквы як цэнтра сусвету, да якога ён мае безумоўнае пазітыўнае стаўленне і які ёсць для яго адзінай умовай утрымліваць эканамічную мадэль, якую ён пабудаваў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках