20 траўня 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомразвіцця Італіі патрабуе скасаваць санкцыі супраць РФ

12
Мінэканомразвіцця Італіі патрабуе скасаваць санкцыі супраць РФ

Італія не мае намеру падтрымліваць падаўжэнне санкцый ЕЗ супраць РФ праз агрэсію ва Украіне.

Пра гэта заявіў кіраўнік дырэкцыі міжнароднай гандлёвай палітыкі пры Міністэрстве эканамічнага развіцця Італіі Федэрыка Айхбэрг, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на агенцтва AGI.

"Пачынаючы з лютага, Італія выразна заяўляе: рада міністраў не будзе галасаваць за падаўжэнне санкцый", - сказаў Эйхбэрг, дадаўшы, што ўважае Расею за надзейнага партнёра для Італіі.

Айхбэрг выступаў на канферэнцыі ў Мілане, арганізаванай асацыяцыяй італійскіх прамыслоўцаў Assolombarda.

Выданне адзначае, што італійскія кампаніі незадаволеныя тым, што праз санкцый супраць Расеі "моцна скараціўся аб'ём двухбаковага гандлю", а страчаную дзель рынку "паступова заваявалі кампаніі з краін з развіванай эканомікай, такіх як Кітай, Індыя ды Турцыя".

У 2013 годзе Італія быў другой еўрапейскай краінай паводле колькасці экспарту ў Расею з сумай 10,8 мільярда еўра. Але ў 2014 годзе экспарт знізіўся на 1,2 млрд еўра, а ў 2015, як мяркуецца, паменшыцца яшчэ на 3 млрд еўраў.

Як вядома, саміт ЕЗ у сакавіку пастанавіў падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі да канца 2015 года і прывязаць пытанне санкцый да выканання менскіх пагадненняў.

Гэтая санкцыйная палітыка ЕЗ прадугледжвае, што санкцыі могуць быць цалкам знятыя толькі ў выпадку скасавання анэксіі Крыма. Пры ўмове выканання менскіх пагадненняў санкцыі будуць аслабленыя.

А ў выпадку іх невыканання (нават пры захаванні гэтай сітуацыі бяспекі) санкцыі павінны быць ўзмоцненыя.

Міжнародная супольнасць увяла санкцыі супраць Расеі пасля анэксавання ёю Крыму ў сакавіку 2014 года. Пасля першых абмежавальных захадаў іх некалькі разоў узмацнялі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках