17 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святары адказалі Лукашэнку на абвінавачванні ў «гулях па-за сям’ёй»

73
Святары адказалі Лукашэнку на абвінавачванні ў «гулях па-за сям’ёй»
Ксёндз Юры Санько
ФОТА: CATHOLIC.BY

Прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай царквы пракаментавалі выказванні Лукашэнкі на адрас святароў.

На просьбу БелаПАН прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай царквы Беларусі пракаментавалі заявы на адрас святароў, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам 29 красавіка падчас штогадовага паслання да беларускага народа і парламента.

Закрануўшы дэмаграфічнае пытанне, Лукашэнка заявіў: для таго каб змагацца за сям'ю, трэба самім мець дзяцей. "Я часта крытыкую непублічна нашых святароў, асабліва высокага ўзроўню. Ну так за сям'ю выступаюць і агітуюць! Калі я пытаюся: ваша свяшчэнства, ваша высакароддзе, колькі дзяцей у вас? Няма. Ну дык што вы агітуеце? Для таго каб змагацца, трэба самім мець дзяцей. Што за цемрашальства? Святар высокага ўзроўню не павінен мець дзяцей? Ну што гэта такое? Упэўнены, што цішком дзе-небудзь гуляць па-за сям’ёй. Я не тое што ўпэўнены, я ведаю гэта. Гэта нармальна. Дзеці павінны быць, каб быць чалавекам. Без дзяцей - не чалавек. Бывае, чалавек хворы. У нас у дзіцячых дамах яшчэ не ўсіх разабралі".

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін з гэтай нагоды заўважыў, што зарок бясшлюбнасці даюць манахі, якімі з'яўляюцца святары, якія маюць сан біскупа і вышэйшы. "Жанаты святар не можа стаць біскупам, не прыняўшы манаства. Усе біскупы праваслаўнай царквы адпаведна канонаў не маюць сям'і. Кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы не мае сям'і, ён манах", - сказаў Лепін.

Ён таксама дадаў: "У нас няма падстаў сумнявацца ў тым, што біскупы беларускай праваслаўнай царквы захоўваюць абед бясшлюбнасці і вядуць набожны лад жыцця адпаведна канонаў веры і маралі праваслаўнай царквы".

У сваю чаргу часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юрый Санько заявіў, што ўсе каталіцкія святары не ўступаюць у шлюб і, адпаведна, не маюць сэксуальнага жыцця. "Бясшлюбнасць - гэта адзін з зарокаў, які прымаецца чалавекам свядома, і ён вельмі важны для прадстаўнікоў каталіцкай царквы", - сказаў ксёндз Санько.

Пры гэтым ён адзначыў, што "святары актыўна займаюцца сацыяльнай працай, выкладаюць у нядзельных школах, падтрымліваюць сем'і". "Для многіх прыход становіцца сям'ёй. Ёсць сямейны рух, які вядуць святары, таксама ёсць практыка духоўнага бацькоўства. Святары дапамагаюць выхоўваць хросных дзяцей, паказваючы прыклад словам і справай", - падкрэсліў прадстаўнік Беларускай каталіцкай царквы.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках