2 траўня 2024, Чацвер, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар каля брамы

26
Дыктатар каля брамы

Лукашэнка "спрытна зводзіць паміж сабой Расею і Захад".

Артыкул Альбрэхта Маера ў Tagesspiegel (пераклад - InoPressa.ru) прысвечаны перспектывам збліжэння Беларусі і ЕЗ у святле таго ўкладу, які "чалавек-сінусоіда" Аляксандр Лукашэнка ўнёс у мірнае ўрэгуляванне ва Украіне.

"З аўтакратаў ў міратворцы - гэта быў дзіўны крок, які ў лютым сёлета здзейсніў Аляксандр Лукашэнка, - піша аўтар пра менскую канферэнцыю, на якой было прынятае пагадненне аб спыненні агню на ўсходзе Украіны. - Пры гэтым амаль усе забыліся, што гэты 60-гадовы мужчына ў сябе ў краіне жорстка ўціскае апазіцыю". Лукашэнка - майстар тактычнай гульні, ён "спрытна зводзіць паміж сабой Расею і Захад", гаворыцца ў артыкуле. Дынаміку стаўлення Лукашэнкі да ЕЗ неназваны польскі дыпламат параўнаў з "сінусоідай": "То долу, то ўгору".

Лукашэнка "між тым выявіў, што залішне шчыльны хаўрус з Расеяй таксама нясе ў сабе значныя рызыкі. Экспарт беларускіх тавараў у Расею праз тамтэйшы эканамічны крызіс знаходзіцца ў бядотным стане. Таму павелічэнне доступу беларускіх прадуктаў на еўрапейскія рынкі таксама можа мець цікавасць для Лукашэнкі" .

"Пасля прарыву на перамовах аб Украіне, якія праводзіліся ў ягоным прэзідэнцкім палацы, Лукашэнка даў зразумець, што быў бы рады запрашэнню" на будучы саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе 21-22 траўня ў Рызе, і гэта "нягледзячы на забарону на ўезд у ЕЗ". Тым не менш, нейкі еўрапейскі дыпламат у інтэрв'ю Tagesspiegel сказаў наступнае: "Мы чакаем прадстаўніка Беларусі на саміце ў Рызе, але не спадара Лукашэнку".

Аналагічную думка выказаў і намеснік старшыні фракцыі ХДУ/ХСУ у Бундэстагу Франц Ёзэф Юнг: "З прычыны ўнутрыпалітычнай сітуацыі ўдзел Лукашэнкі не падаецца магчымым". Усё магло б змяніць вызваленне беларускіх палітычных зняволеных, сказаў палітык, і дадаў: "Але я разлічваю, што на саміт прыедзе высокапастаўлены прадстаўнік менскага ўраду". Іншымі словамі, "змякчэння забароны на ўезд для аўтакрата не прадбачыцца", падрахоўвае аўтар.

На ягоную думку, Рыжскі саміт будзе праходзіць "з возіркам на Расею". Хоць ва Украіны, Грузіі і Малдовы больш шанцаў на збліжэнне з ЕЗ, чым у Беларусі, з імі Еўразвяз таксама вядзе сябе "стрымана" - і на тое ёсць прычына: "У Брусэлі выдатна разумеюць, што Украіна, Грузія і Малдова вельмі зацікаўленыя ў тым , каб Брусэль падтрымаў іх у супрацьстаянні з Расеяй. Але, як сказаў адзін еўрапейскі дыпламат, нельга "выбудоўваць фронт супраць Расеі". Урэшце, у ЕЗ яшчэ свежыя балючыя ўспаміны аб саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе 2013 года. Тады сарвалася запланаванае раней падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Украінай. Праз чатыры месяцы ва Украіне пачалася вайна, і яна працягваецца дагэтуль", - падагульняе Маер.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках