2 траўня 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Рабочыя ўжо цяпер з'яўляюцца напалову «дармаедамі»

24
Генадзь Фядыніч: Рабочыя ўжо цяпер з'яўляюцца напалову «дармаедамі»

Уладам пара задумацца аб выхадзе з глыбокага эканамічнага крызісу, а не падпісваць дэкрэты аб «дармаедстве».

Так пракаментаваў дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам вечарам 2 красавіка, лідар Прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, піша praca-by.info.

Дэкрэт устанаўлівае абавязак грамадзян Беларусі, замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у краіне, і асоб без грамадзянства, якія не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш 183 каляндарных дзён летась, у выплаце збору ў суме 20 базавых велічынь.

- Відавочна, ёсць сілы, што лабіравалі дэкрэт аб дармаедстве - не сам жа Лукашэнка прыдумаў гэты фінт. Як і дэкрэт аб дрэваапрацоўцы, дэкрэт аб дармаедах працаваць не будзе. Думаю, знойдуць двух-трох чалавек і зладзяць над імі «паказальны працэс». Але цяпер трэба думаць, як выйсці з глыбокага эканамічнага крызісу, а не вышукваць дармаедаў. Падобныя «ініцыятывы» ўладаў толькі раздражняюць народ. Ужо цяпер пры няпоўнай занятасці працоўныя з'яўляюцца напалову «дармаедамі». Не да часу і не да месца гэтая ініцыятыва, - падкрэсліў Генадзь Фядыніч.

Лідар прафсаюза РЭП уважае, што беларусы знойдуць шчыліну, каб не патрапіць пад дзеянне дэкрэта:

- Калі дэкрэт аб дрэваапрацоўцы закрануў 5-7 прадпрыемстваў, то дэкрэт аб дармаедстве распаўсюджваецца на ўсю краіну. У краіне, дзе няма сістэмы перанавучання, дзе на біржах працы плацяць дапамогу ў беспрацоўі ў суме 8-10 даляраў, людзі знойдуць спосаб ўцячы з-пад дэкрэта - знойдуць, куды пакласці працоўныя кніжкі. Калі ў дзяржавы няма сістэмы перанавучання, няма сістэмы стварэння новых працоўных месцаў з годным заробкам - аб якім дармаедстве наогул можа ісці гаворка?

Эканамічны крызіс прывёў да скарачэння працоўнага тыдня і нават да прыпынку многіх беларускіх прадпрыемстваў і, як следства, вядзе да скарачэння «лішніх» працоўных рук. Звольненыя працоўныя аўтаматычна ператвараюцца ў «дармаедаў».

- Мне здаецца, што працоўнага чалавека гэты дэкрэт не закране. Ператварыць рабочага ў «дармаеда» - вельмі небяспечная гульня, і ўлады гэта разумеюць. Хутчэй за ўсё, гэты дэкрэт накіраваны супраць беларусаў, якія працуюць за мяжой, у Расеі, у якіх ёсць што ўзяць.

У любым выпадку дэкрэт аб дармаедстве не дадасць уладзе ні павагі, ні даверу, - адзначыў Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках