5 траўня 2024, Нядзеля, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марк Фейгін: Іран становіцца хаўруснікам ЗША супраць Расеі

6
Марк Фейгін: Іран становіцца хаўруснікам ЗША супраць Расеі

Калі кошт нафты апусціцца да $40, астатнія ў Расеі $300 млрд рэзэрваў вычарпаюцца на працягу не больш як паўгода-года.

Пра гэта расейскі палітык, адвакат Марк Фейгін паведаміў у камэнтары "Гордану".

"Суздром ясна, што калі кошт нафты спусціцца да $40 (цяпер ён дзесьці вакол $55 за Brent), цалкам імаверна, што астатнія 300 мільярдаў рэзэрваў вычарпаюцца на працягу не больш як паўгода - гада максімум, гэта паводле ацэнак агенцтва Bloomberg. Калі фарсаванне дамоўленасцяў з Іранам з боку ЗША робіцца свядома, каб узмацніць ціск на Расею, гэта рух у правільным кірунку. Перамовы чацвёркі маглі ісці яшчэ і год, і два, і чатыры, і пяць. Дарэчы, і Ізраіль гэтага намагаў, і хаўруснікі Ізраіля - рэспубліканцы ў амэрыканскай эліце прапаноўвалі не спяшацца", - сказаў Фейгін.

На ягоную думку, Іран, пасля зняцця санкцый становіцца хаўруснікам ЗША.

"Я нагадаю, што ў Ірана былі досыць жорсткія ў пэўны перыяд санкцыі, у тым ліку і SWIFT адлучалі. Хоць банкавая сістэма Ірана не настолькі шчыльна звязаная з глабальным фінансавым рынкам, але ўлічваючы, што Іран - вялікі экспарцёр нафты, для яго гэта было адчувальна . А цяпер усе санкцыі здымаюцца, і гэта, вядома, новы чыннік у рэгіёне Персідскай затокі, Блізкага Усходу што да расстаноўкі сіл на нафтавым рынку.

Безумоўна, у геапалітычным сэнсе Іран становіцца хаўруснікам ЗША, чаго не было ўжо шмат гадоў. У гэтай сітуацыі ў Ірана з'яўляюцца новыя супраціўнікі, вядома, і Расея тут зойме адваротную Ірану пазіцыю", - паведаміў палітык.

Фейгін мяркуе, што іранская нафта будзе дэмпінгаваць расейскую.

"Суздром ясна, што для Расеі мільён барэляў за дзень, якія паставіць Іран на рынак нафты, - гэта, безумоўна, дэмпінг у кошце вуглевадародаў, а менавіта яны ў значнай ступені вызначаюць эканамічныя магчымасці Расеі ў варунках санкцый. Нізкі кошт Расеі не выгадны", - заявіў ён.

Пакуль няясна, паведаміў Фейгін, як менавіта будзе кантралявацца скарачэнне Іранам ядзерных праграм.

"Іран заявіў, што ў адказ на зняцце санкцый бярэ на сябе абавязкі спынення ядзерных праграм, калі яны будуць адпраўляць перапрацаваны плутоній, замарозяць цэнтрыфугі. Хоць застаюцца пытанні: наколькі гэта ўсё можна будзе праверыць, і ці стане Іран шчыра пільнавацца гэтых абавязкаў, бо дагэтуль такога не адбывалася. Але нават па-за кантэкстам таго, наколькі дзейсныя будуць захады кантролю за Іранам, кошт нафты ўпадзе і санкцыі будуць знятыя, і гэта адбудзецца ўжо самым найбліжэйшым часам", - сказаў ён.

Са слоў палітыка, Расея ніколі не дзейнічала ў міжнароднай палітыцы на шкоду сваім інтарэсам.

"Не вельмі ясна, як на перамовах сябе вяла Расея, разумеючы, што наступствы пастановы аб міжнароднай праблематыцы вакол Ірана і ядзернай праграмы закрануць яе. Трэба шукаць адказ на гэтую загадку, бо абсалютна дакладна, што пуцінская Расея ніколі ў міжнароднай палітыцы не дзейнічае на шкоду сваім эканамічным інтарэсам. Сітуацыя ў Емэне з'яўляецца таму довадам. Расею абвінавачваюць, што яна датычная да емэнскіх падзей і выклікае канфлікт у гэтым рэгіёне менавіта з прычыны інтарэсаў вуглевадароднага экспарту, каб кошт натуральным чынам падвышаўся. Няясна таксама, чаму Расея прыспешыла перамовы менавіта цяпер, дзейнічаючы, фактычна, у інтарэсах Абамы. Адказ на гэтую загадку менавіта ў тым, як Расея брала ўдзел у перамовах", - сказаў Фейгін.

Рамкавае пагадненне, якое падпісалі Іран і сусветныя дзяржавы ў Лазане (Швайцарыя), прадугледжвае стрымліванне ядзернай праграмы Ірана і зняцце санкцый з нафтавага і банкавага сэктараў іранскай эканомікі.

Кіраўнік Дзярждэпартамэнта ЗША Джон Кэры заявіў аб тым, што з Іранам узгодненыя асноўныя пункты ядзернага пагаднення, і неўзабаве адновіцца праца над фінальным дакумэнтам. На фоне дасягнутай дамоўленасці нафта маркі Brent пачала падаць коштам, пераадолеўшы адзнаку $55 за барэль.

Напярэдадні стала вядома, што Іран унясе новыя прапановы на шматгадзінных міжнародных перамовах аб ядзернай праблеме ў Лазане (Швайцарыя). Перамовы ў Лазане ішлі больш за сем дзён, а апошніммі днямі перамоўнікі саймаваліся да позняй ночы. 1 красавіка міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што а 8-й гадзін вечара пройдзе яшчэ адна сустрэча міністраў, каб выслухаць прапановы Ірана для выйсця з нявыкруткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках