5 траўня 2024, Нядзеля, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Рэчыцы ўкусіў міліцыянта і атрымаў тры гады строгага рэжыму

8
Жыхар Рэчыцы ўкусіў міліцыянта і атрымаў тры гады строгага рэжыму

Спрабуючы пазбегнуць затрымання, 30-гадовы жыхар Рэчыцы, бацька дваіх дзяцей, напаў на супрацоўніка праваахоўных органаў.

Перад гэтым уначы мужчына палаяўся з жонкай. Яна патэлефанавала ягоным бацькам, каб тыя супакоілі сына, а сама пайшла з дому, піша "Гомельская праўда".

Але візіт бацькі і маці паслужыў нагодай для яшчэ аднаго скандалу, таму ўслед за імі ў дзверы пастукала міліцыя.

Мужчына, які быў нападпітку, паспрабаваў уцячы ад дваіх праваахоўнікаў у спальню. Задумаў бойку з адным з іх. Аднак

у пакоі вартавыя парадку і бацька скруцілі хулігану рукі.

У гэты момант мужчына наважыў паказаць зубы. Прычым у наўпроставым сэнсе. Як потым ён сам распавёў на судзе, не мог трываць болю і, каб аслабіць хватку, укусіў міліцыянта за нагу.

- Абвінавачванне выстаўленае паводле факта гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Такое злачынства належыць да катэгорыі менш цяжкіх, аднак раней мужчына быў судзімы паводле аналагічнага артыкула, а таксама за хуліганства і вымагальніцтва. Больш за тое, жыхар Рэчыцы кусаўся, будучы нецвярозым, а гэта абцяжарваючыя абставіны, - адзначыў намеснік пракурора Рэчыцкага раёна Мікалай Ласіца.

У выніку хулігана прысудзілі да трох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках