3 траўня 2024, Пятніца, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя Еўрапарламента: Расею чакаюць новыя санкцыі за Саўчанку

13
Рэзалюцыя Еўрапарламента: Расею чакаюць новыя санкцыі за Саўчанку

Расея не мае прававога падмурку або юрысдыкцыі для прыняцця якіх-небудзь захадаў супраць Саўчанкі.

Еўрапейскі парламент асуджае Расею за ўтрыманне пад вартай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, і папярэджвае аб магчымых міжнародных санкцыях і судовым пераследзе адказных за гэта асоб. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, якую Еўрапарламент прыняў на пленарнай сесіі ў чацвер у Страсбургу, піша korrespondent.net.

Еўрапарламент "заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Надзеі Саўчанкі, асуджае Расейскую Федэрацыю за яе незаконнае выкраданне, утрыманне ў турме цягам амаль года, і судовага разгляду, які праводзіцца супраць яе".

Еўрапейскія дэпутаты патрабуюць ад расейскіх уладаў выканання міжнародных абавязанняў паводле менскіх пагадненняў: пункта аб абмене палоннымі паводле прынцыпу "ўсіх на ўсіх". Яны мяркуюць, што "Расея не мае прававога падмурку або юрысдыкцыі для прыняцця якіх-небудзь захадаў супраць Саўчанкі".

"Еўрапарламент мяркуе, што ўтрыманне Саўчанкі пад вартай як ваеннапалонную у расейскай турме з'яўляецца парушэннем Жэнеўскай канвенцыі; падкрэслівае, што асобы, адказныя за яе незаконнае ўтрыманне пад вартай у Расеі могуць падпасці пад міжнародныя санкцыі або судовы пераслед за свае дзеянні", - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Еўрадэпутаты адзначаюць, што Саўчанка ў свае 34 гады мае за плячыма "выдатную вайсковую кар'еру", была адзінай жанчынай ва ўкраінскім міратворчым кантынгенце ў Іраку, першай жанчынай, якая паступіла ў Акадэмію ВПС Украіны, і нагадваюць, што яна мае дыпламатычны імунітэт як дэпутатка Вярхоўнай рады і чалец дэлегацыі сваёй краіны ў ПАРЕ.

Парламентарыі паказваюць на вельмі трывожны стан здароўя Саўчанкі, заклікаюць дазволіць сталы доступ да яе незалежных замежных лекараў і прадстаўнікоў міжнародных гуманітарных арганізацый.

Акрамя таго, у рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне неадкладна вызваліць усіх іншых грамадзян Украіны, "незаконна затрыманых у Расеі", у тым ліку ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова і сына лідара крымскіх татараў Хайсэра Джамілева.

Еўрапарламент "настойліва заклікае прэзідэнта Францыі і канцлерку Нямеччыны, а таксама міністраў замежных спраў гэтых краін падняць пытанне аб вызваленні Саўчанкі на найбліжэйшых пасяджэннях кантактнай групы аб рэалізацыі менскіх пагадненняў у "нармандскім" фармаце.

Вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ замежных спраў і замежнапалітычнай службы звязу даручана ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі вакол Саўчанкі, падымаць гэтую праблему на сустрэчах з прадстаўнікамі расейскіх уладаў у розных фарматах і паведамляць Еўрапарламенту пра вынікі гэтых намаганняў.

Нагадаем, у чацвер стала вядома, што Надзею Саўчанку вярнулі з маскоўскай лякарні назад у следчы ізалятар. Адзначым, Саўчанка была пераведзеная са следчага ізалятара ў гарадскі шпіталь 28 красавіка. Учора ейны адвакат паведаміў, што варункі ў лякарні горшыя, чым былі ў следчым ізалятары.

Сёння амбасада Украіны накіравала ў расейскі МЗС ноту, дзе прасіла задаволіць просьбу Саўчанкі аб пераводзе яе з лякарні назад у следчы ізалятар.

У дыппрадстаўніцтве падкрэслілі, што самая ўкраінская лётчыца называла варункі ў маскоўскай лякарні "нездавальняльнымі". Акрамя таго, як адзначаецца ў ноце, ёсць праблемы з наведваннем яе ў лякарні адвакатамі і консуламі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках