29 красавiка 2024, панядзелак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Канфлікт унутры Крамля абвастраецца

6
Андрэй Піянткоўскі: Канфлікт унутры Крамля абвастраецца

Расейскія ўлады чакаюць цяжкія часы.

Гэта звязана з падпісаннем дамовы «шасцёркі» з Іранам і ўнутранымі канфліктамі ў Крамлі. Пра гэта выданню gordonua.com паведаміў расейскі палітолаг, публіцыст, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН Андрэй Піянткоўскі.

«Учора кошт нафты ўпаў на 5%, - нагадаў ён. - У выпадку, калі санкцыі будуць усё ж такі скасаваныя, гэта прычыніцца да далейшага стабільнага падзення коштаў нафты. У найлепшым для Расеі выпадку гэта будзе ніжэй 50. Вядома, гэта яшчэ мацней аслабіць расейскую эканоміку.

Кангрэс ЗША выступае вельмі рэзка супраць гэтага пагаднення. 14 красавіка Сенат павінен абмеркаваць пытанне і, напэўна, прыме рэзалюцыю, што санкцыі Злучанымі Штатамі не могуць быць знятыя без рашэння Кангрэсу. Тым не менш, пэўныя факты ёсць ужо. Учора кошт нафты ўпаў на 5%. Кошт нафты маркі Brent каля $54, а той, якую прадае Расея - ніжэй 50. У выпадку, калі санкцыі будуць усё ж такі скасаваныя, гэта, безумоўна, прычыніцца да даволі стабільнага падзення коштаў нафты. У найлепшым для Расеі выпадку гэта будзе ніжэй 50. Вядома, гэта яшчэ мацней аслабіць расійскую эканоміку».

Што ж тычыцца той вайны, якую Расея вядзе ва Украіне, то, на думку Андрэя Піянткоўскага, дзейнічаюць два абмежаванні для расейскай улады.

«Гэта эканоміка, якой цяжка вытрымліваць рост кошту вайны, плюс яшчэ і змест Лугандоніі. Цяпер ясна, што мара Масквы пра тое, што ў выніку Менскіх пагадненняў Украіна пагодзіцца ўтрымліваць Лугандонію, правалілася, і прыйдзецца гэта ўсё браць на свой рахунак.

Я думаю, не менш важная гатоўнасць украінскага войска аказваць супраціў у выпадку далейшага наступу рэгулярных войскаў у адкрытую. Адпаведны рост страт у войску будзе непрымальным фактарам для расейскага грамадства. Нават тыя параўнальна малыя страты, якія панесла расейскае войска летам-восенню, вельмі засакрэчаныя, а людзей за распаўсюд гэтых звестак караюць як за дзяржаўную здраду. Гэта паказвае, што, можа быць, большасць расейскага насельніцтва і падтрымала анэксію Крыма, але поўнамаштабную вайну з сур'ёзнымі стратамі вайскоўцаў расейскае грамадства не падтрымае. Гэты фактар, мне здаецца, найбольш важны для крамлёўскіх разлікаў і планаў, чым эканамічны», - адзначае палітолаг.

Андрэй Піянткоўскі адзначае, што на гэта ўплывае і ўнутрыпалітычны фактар.

«Канфлікт унутры Крамля абвастраецца. Можна яго назваць лакальным канфліктам на тэму «Каго прызначыць забойцам Нямцова». Гэта канфлікт паміж ФСБ і Кадыравым, а па сутнасці Пуціным, таму што любая атака на Кадырава, ускосна ці прама, - гэта атака на Пуціна. Здавалася, што пасля нечаканага знікнення Пуціна і яго вяртання бакі дамовіліся аб некаторым кампрамісным варыянце - забойцам прызначаецца спадар Дадаеў, гэта тлумачыцца тым, што ён быў даведзены да адчаю антымусульманскімі выказваннямі Нямцова, і ён жа з'яўляецца заказчыкам і арганізатарам забойства. Аднак ФСБ вельмі жорстка працягвае ціск. З тых уцечак, якія ідуць у прэсу з ФСБ, відаць, што яны патрабуюць прыцягнуць да адказу або, хоць, дапытаць больш высокіх асоб у найбліжэйшым атачэнні Кадырава, такіх як Ерамееў, Дэлімханаў. А з другога боку, кадыраўскай лагер перайшоў у контрнаступленне. Цяпер Дадаеў адмаўляецца ад паказанняў і кажа, што ён не мае ніякага дачынення да забойства, што яго катаваннямі прымусілі прызнацца.

Такі скандальны тупік у пытанні прызначэння забойцы Нямцова маецца ў наяўнасці, ён сведчыць пра тое, што ўлада дыктатара аслабла. Паўнавартасны дыктатар ніколі б не дапусціў такога канфлікту ў сваім асяроддзі і такога выкліку яму самому.

Калі і чым канфлікт скончыцца, ніхто не можа прадказаць. Але ён павінен чымсьці скончыцца, таму што сітуацыя становіцца ўсё больш скандальнай - кагосьці трэба прызначыць забойцам Нямцова. Любы сапраўдны дыктатар, альбо той жа Пуцін у стане кантролю, безумоўна, зняў бы ўсё кіраўніцтва ФСБ перад тварам такога выкліку яму самому. Але, мабыць, ён не можа гэтага зрабіць», - піша ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках