18 траўня 2024, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парыжскі «Ашан» замест бананаў завезлі какаін

14
У парыжскі «Ашан» замест бананаў завезлі какаін

У гіпермаркет «Ашан», размешчаны ў прадмесці Парыжа, замест бананаў завезлі партыю какаіну.

Пра гэта ў пятніцу, 3 красавіка, паведамляе французскі тэлеканал TF1. Наркотык выявілі прадаўцы крамы, калі сталі ўскрываць пакункі з садавіной, піша Lenta.ru.

«Працаўнікі хацелі раскласці бананы на паліцах, але замест гэтага яны налучыліся на пакункі з белым парашком», - распавялі ў праваахоўных органах. Рэчыва было адпраўленае на экспэртызу, якая пацвердзіла, што гэта какаін. У паліцыі мяркуюць, што наркотык прывезлі з Вялікабрытаніі, піша Le Figaro.

Агулам у скрынках знаходзілася блізу 80 кілаграмаў какаіну. Паводле звестак France Soir, на чорным рынку кошт такой партыі можа складаць ад 3,3 да 4 мільёнаў еўраў.

Раней у сераду практычна такую ж партыю какаіну - больш за 100 кілаграмаў - знайшлі ў пакунках з садавіной у Чэхіі. Садавіна прызначаліся для аднаго з мясцовых супермаркетаў. Са слоў прадстаўніка аддзела барацьбы з наркамафіяй паліцыі Барборы Кудлачковай, на чорным рынку кошт сканфіскаванага наркотыку склаў бы блізу 40 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках