27 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абноўлены красовэр Lexus RX дэбютаваў у Нью Ёрку

4

На міжнародным аўтасалоне адбылася прэм'ера новага прэміяльнага пакалення Lexus RX New.

Lexus паказаў свой новы красовэр Lexus RX на міжнародным аўтасалоне ў Нью Ёрку, паведамляе AutoBild.

У продаж мадэль паступіць у звычайнай, а таксама гібрыднай версіі, піша korrespondent.net.

Базавая мадэль RX350 атрымае пад капот 3,5-літровы рухавік V6 і васьміступенную аўтаматычную трансмісію. Сілавая ўстаноўка генеруе 300 к.с.

Прэміяльная поўнагібрыдная версія RX450h абсталяваная такім жа рухавіком, як і малодшая мадэль, але мае больш высокія паказчыкі эканамічнасці праз функцыянаванне паводле цыклу Аткінсана.

Красовэр адметны ўдасканаленым дызайнам, які, як адзначаюць наведвальнікі аўтасалона, мае выяўлены спартовы характар.

Lexus RX таксама абсталяваны інтэлектуальнымі сістэмамі стабілізацыі Vehicle Stability Control і Vehicle Dynamics Integrated Management, якія спрашчаюць кіраванне самаходам у выпадку непрадбачаных і небяспечных здарэнняў на дарозе.

Са слоў прадстаўнікоў кампаніі, у продаж новы красовэр паступіць у чацвёртым квартале 2015 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках