18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі не спыняюць парушэння Менскіх пагадненняў

1
Баевікі не спыняюць парушэння Менскіх пагадненняў

Абстаноўка ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны напружаная, але пад кантролем, заяўляюць у прэс-цэнтры АТА.

"Становішча ў раёне правядзення АТА застаецца напружаным, аднак кантраляваным. Баевікі прадаўжаюць парушаць менскія дамоўленасці, у асноўным падчас узброеных правакацый незаконныя ўзброеныя фармаванні выкарыстоўваюць стралецкую зброю. У той жа час злачынцы не аднойчы адкрывалі мінамётны і гранатамётны агонь, а таксама агонь з бронетэхнікі", - паведаміў спікер Адміністрацыі прэзідэнта ў пытаннях АТА Аляксандр Матузянік на брыфінгу ў нядзелю ў Кіеве, паведамляе Інтэрфакс.

З ягоных слоў, найвышэйшую актыўнасць ворага фіксуюць паблізу Данецка і ў раёне н.п. Сакольнікі Новаайдараўскага раёна Луганскай вобласці. "Менавіта на гэтых кірунках баевікі выкарыстоўвалі забароненыя 120-міліметровыя мінамёты. Украінскія вайскоўцы ўмацоўваюць лінію абароны і адэкватна адказваюць на ўзброеныя правакацыі", - сказаў А. Матузянік.

З ягоных слоў, цягам апошніх сутак баевікі таксама прадаўжалі весці паветраную выведку: зафіксавана 7 палётаў беспілотных лятальных апаратаў у раёне Марыупаля.

Паводле інфармацыі спікера ў пытаннях АТА, баевікі ладзяць узброеныя правакацыі супраць мірнага насельніцтва Данбаса. "Учора ў раёне цэментнага завода ў акрузе Данецка разгарнула свае пазіцыі мінамётнае падраздзяленне тэрарыстаў, якое абстраляла горад Данецк. У раёне населенага пункта Стараміхайлаўка агонь у бок Данецка таксама вялі 3 баявыя машыны пяхоты тэрарыстаў і адзін танк расейска-тэрарыстычных войскаў", - распавёў А. Матузянік.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках