5 траўня 2024, Нядзеля, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Емен абвінаваціў Расею ў пастаўках зброі паўстанцам

14
Емен абвінаваціў Расею ў пастаўках зброі паўстанцам

Міністр замежных спраў Емена Рыяд Ясін абвінаваціў Расею ў схаваных пастаўках зброі паўстанцам.

Са слоў Ясіна, самалёты з Расеі, што прыбылі ў Емен для эвакуацыі замежных грамадзян, мелі на борце ўзбраенне, якое перадалі паўстанцам. Таксама расейцы збіраліся вывезці з краіны былога прэзідэнта Алі Абдалу Салеха (прэзідэнт у 1978-2012 гадах).

Дыпламат заклікаў афіцыйную Маскву растлумачыць гэтую сітуацыю і ўстрымацца ад умяшання ва ўзброенае супрацьстаянне ў Емене.

Расея ўжо адрэагавала на абвінавачванні. Са слоў афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Аляксандра Лукашэвіча, Расея не дапускае якога-небудзь умяшання ў канфлікт у Емене, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Нагадаем, у Емене з восені мінулага года працягваецца грамадзянская вайна паміж легітымным урадам, які арыентуюцца на Саудаўскую Аравію, і праіранскімі шыіцкімі паўстанцамі-хусітамі, якія ўсталявалі кантроль над паўночнай часткай краіны. Акрамя гэтага на пазіцыі як урадавых войскаў, так і паўстанцаў наступаюць тэрарысты джыхадыстскіх груповак Аль-Каіды і «Ісламскай дзяржавы».

26 сакавіка Саудаўская Аравія пачала ваенную аперацыю супраць праіранскіх шыіцкіх паўстанцаў у Емене, якія захапілі палову тэрыторыі гэтай Аравійскай краіны. Авіяцыя Саудаўскай Аравіі і яшчэ некалькіх арабскіх краін бамбіць пазіцыі паўстанцаў.

Адзначым, што Іран з'яўляецца традыцыйным апанентам Саудаўскай Аравіі ў барацьбе за ўплыў у рэгіёне і падтрымлівае цесныя сувязі з Масквой. Тэгеран адмаўляе сваю датычнасць да падтрымкі паўстанцаў, але іранскія дыпламаты ўжо паспелі падпісаць з імі дамову аб авіярэйсах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках