3 траўня 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас: Украіна для Еўразвязу важнейшая за Грэцыю

6
Джордж Сорас: Украіна для Еўразвязу важнейшая за Грэцыю

Ва ўкраінскім канфлікце вызначаецца лёс Еўразвязу.

Брусэлю трэба падтрымаць Украіну і абараніць яе ад агрэсіі Уладзіміра Пуціна. Цяперашняя ж палітыка памылковая і можа прывесці да канца Еўразвязу як сусветнай палітычнай сілы. Аб гэтым піша амерыканскі фінансіст і мільярдэр Джордж Сорас ў артыкуле, апублікаваным у суботу, 4 красавіка, на сайце нямецкай газеты Die Welt, паведамляе tut.by.

Як будзе выглядаць Еўразвяз праз пяць гадоў, вызначыцца ў наступныя месяцы, і гэта залежыць ад развіцця падзей ва Украіне. «Расея Уладзіміра Пуціна - гэта агрэсар, а абараняючыся Украіна абараняе таксама тыя каштоўнасці і прынцыпы, на якіх грунтуецца ЕЗ», - мяркуе ён.

На думку Сораса, Еўропа абыходзіцца з Украінай, як з другой Грэцыяй, але гэтая палітыка памылковая і прывядзе да жаласных вынікаў. «Пуцін не імкнецца да ваеннай перамогі над Украінай, каб захапіць частку краіны і пераняць адказнасць за яе. Куды больш ён імкнецца да фінансавага і палітычнаму краху», які дэстабілізуе Украіну і за які не трэба несці адказнасці, уважае Джордж Сорас.

Пакуль Еўропа кідае Украіне «маленькія кавалкі», як Грэцыі, каб ледзь ставала для выжывання, «Пуцін атрымлівае ўсе перавагі», апярэджваючы ўсіх і выбіраючы «паміж гібрыднай вайной і гібрыдным мірам», адзначае Сорас. У гэтай сітуацыі Украіна і яе хаўруснікі паспяваюць толькі рэагаваць, а паміж тым «крах Украіны ўсё паскараецца», эканамічныя праблемы ўжо прывялі краіну «на край бездані».

Сорас мяркуе верагодным сцэнар, згодна з якім Пуцін дасягне галоўнай мэты - украінскі супраціў будзе зламана, а «Еўропу напоўняць плыні ўцекачоў - паводле рэалістычных ацэнак блізу двух мільёнаў». Пасля гэтага еўрапейскія сябры пераможнага Пуціна забяспечаць змякчэнне антырасейскіх санкцый, аднак гэта будзе азначаць канец Еўразвязу як сусветнай палітычнай сілы.

Каб пазбегнуць такога сумнага канца, неабходна зрабіць усё, каб падтрымаць новую Украіну - «аж да ўдзелу ў прамой вайсковай канфрантацыі з Расеяй». Не варта Еўропе баяцца і новай халоднай вайны - «Расея прайграе яе гэтак жа, як у мінулым Савецкі Саюз», упэўнены Джордж Сорас.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках