30 красавiка 2024, aўторак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве сутыкнуліся аўтобус і тралейбус

2
У Магілёве сутыкнуліся аўтобус і тралейбус

Пацярпелі двое пасажыраў.

Аварыя адбылася ўдзень у Магілёве, на Пушкінскім праспекце, насупраць Палаца культуры вобласці. Кіроўца аўтобуса N238 «Магілёў – Усход», які рухаўся ў кірунку да Пушкінскага мосту, сутыкнуўся з тралейбусам, які спыніўся перад пешаходным пераходам, піша «Савецкая Беларусь».

У выніку двух пасажыраў тралейбуса павезла ў лякарню хуткая дапамога.

«Трынаццацігадовую магіляўчанку, васьмікласніцу, шпіталізавалі ў дзіцячую траўматалогію. Папярэдні дыягназ - пашкоджанні звязак нагі. 37-гадовую пасажырку тралейбуса - у нейрахірургію гарадской лякарні. Жанчына ў момант сутыкнення аўтобуса і тралейбуса ўпала, стукнулася галавой», - распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўген Жылінскі.

Чаму адбылася аварыя, яшчэ трэба будзе ўсталяваць. Пакуль вядома, што дасведчаны 52-гадовы кіроўца аўтобуса ў нейкі момант забыў аб дарозе, не абраў бяспечную дыстанцыю і рэзнуўся ў тралейбус, які спыніўся перад не рэгуляваным пешаходным пераходам, каб прапусціць пешаходаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках