15 траўня 2024, Серада, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магілёўтрансмаш» не працуе да 15 красавіка

7
«Магілёўтрансмаш» не працуе да 15 красавіка

З 23 сакавіка працоўныя ў «адпачынку».

Пра гэта распавёў чытач charter97.org, супрацоўнік ААТ «Магілёўтрансмаш», зваршчык з 28-гадовым стажам.

«З 23 сакавіка я ў прымусовым «адпачынку» за 2/3 стаўкі. А ў пятніцу вечарам 3 красавіка мне патэлефанаваў майстар і сказаў, што да 13 красавіка мы не працуем», - напісаў ён.

У аддзеле кадраў прадпрыемства charter97.org каментаваць сітуацыю адмовіліся.

Нагадаем, першыя скаргі аб спыненні прадпрыемстваў сталі паступаць менавіта з Магілёва напярэдадні 8 сакавіка. На сённяшні дзень рабочыя многіх іншых заводаў ва ўсёй краіне рэгулярна паведамляюць аб праблемах. Так, апошнім часам многія прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках