13 траўня 2024, панядзелак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік справамі Лукашэнкі зоймецца перапрацоўкай мяса

28
Кіраўнік справамі Лукашэнкі зоймецца перапрацоўкай мяса

У складзе Управы справамі Лукашэнкі створаць новыя прадпрыемствы для вытворчасці і перапрацоўкі мяса.

Беларускі дыктатар сёння прыняў з дакладам кіраўніка справамі Лукашэнкі Віктара Шэймана, паведамілі charter97.org у ягонай прэс-службе.

"Лукашэнку было даложана аб станоўчай дынаміцы працы падначаленых Управе справамі прадпрыемстваў і арганізацый за 2 месяцы гэтага года. Так, чысты даход павялічыўся прыкладна на траціну, а прыбытак ад рэалізацыі тавараў узрос больш чым на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Віктар Шэйман таксама далажыў пра перспектывы развіцця Управы справамі на найбліжэйшыя 3-4 гады, новых кірунках дзейнасці і планах павышэння эфектыўнасці работы. Лукашэнка падтрымаў прапанову аб стварэнні ў складзе Управы справамі шэрагу новых прадпрыемстваў, якія будуць займацца вытворчасцю і перапрацоўкай мяса.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках