19 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў

6
Хілары Клінтан рыхтуецца да прэзідэнцкіх выбараў

Былая першая лэдзі ЗША і экс-дзяржсакратарка Хілары Клінтан уважаецца адным з фаварытаў гонкі за ўдзел у выбарах ад Дэмакратычнай партыі.

Некаторым супрацоўнікам Хілары Клінтан параілі быць гатовымі да пачатку яе прэзідэнцкай кампаніі. Гэтыя паведамленні прайшлі на фоне чутак, што былая дзяржсакратарка абвесціць аб намеры балатавацца на пасаду прэзідэнта ў найбліжэйшыя два тыдні, паведамляе BBC.

Былая першая лэдзі краіны і экс-дзяржсакратарка лічыцца адным з фаварытаў гонкі за ўдзел у выбарах ад Дэмакратычнай партыі. Апытанні паказваюць, што цяпер яна апярэджвае ўсіх патэнцыйных кандыдатаў ад Рэспубліканскай партыі на некалькі пунктаў.

У 2008 годзе Клінтан саступіла Бараку Абаму падчас унутрыпартыйных праймерыз.

Раней The Wall Street Journal паведамляў аб тым, што Клінтан у красавіку 2015 афіцыйна аб'явіць аб пачатку перадвыбарчай кампаніі на пасаду прэзідэнта. Пачатак кампаніі ў красавіку дазволіць зняць нявызначанасць у дачыненні да яе партыі і павялічыць хуткасць збору сродкаў.

Наступныя, 58-е выбары прэзідэнта ЗША, запланаваныя на аўторак 8 лістапада 2016. Спачатку выбаршчыкі будуць выбіраць прэзідэнцкіх выбаршчыкаў, якія, у сваю чаргу, абяруць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША. Дзеючы прэзідэнт Барак Абама не мае права быць абраным на трэці тэрмін у сувязі з абмежаваннем тэрмінаў кадэнцыі, згодна з Дваццаць другой папраўкай да Канстытуцыі ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках